Иванова
Елена Николаевна
Учитель белорусского языка и литературы
Дата рождения 07.01.1976
Годы учебы в СШ №14 1982 - 1992
Окончила ВГУ им П. М. Машерова в 1997 г.
В школе работает с 1997 года
Дзень добры, завуць мяне Алена Іванова,
Настаўнік роднай літаратуры і мовы.
Працую я ў сярэдняй школе нумар 14.
Адлік гадоў пайшоў ужо на 20.
Я шчыра вас, сябры, вітаю
І ненадоўга запрашаю
У свет маіх фантазій паэтычных,
Што выклікаў мой лёс педагагічны.
Уступ
У дзяцінстве часта мы ўсе марым,
Кім, будучы дарослым, станем.
Фантазіі нам душу сагравалі.
У думках, ох, далёка мы ляталі!
Хоць кажуць, што дарог – мільёны,
Мая зноў мяне ў школу прывяла.
Званок паклікаў школы роднай.
Я ў сваіх настаўніках калег цяпер знайшла.
І вось – настаўнік я.
Канешне, класны кіраўнік.
Пазней і кіраўнік МА.
І ведаеце, мноства тут адкрыццяў
Я, не чакаючы, зрабіла для сябе.
Бо маем столькі мы магчымасцяў
Злучыць прафесій мноства у сабе.
Напрыклад, доктар – я.
Бо сіла слова часам сілу лекаў мае
І помніць трэба, што дзіця нам давярае.
Яму дапамагчы мы словам можам,
а можам загубіць неасцярожным словам.
Пад сілу мне, як доктару, спыніць
І на урок дарогу перакрыць
ўсім вірусам, такім, як нежаданне,
лянота, часу “праяданне”.
А каб імунную сістэму падтрымаць,
здаровы інтарэс у вучнях развіваць,
Я пры сабе заўсёды маю вітаміны,
Што дзеці любяць лепей за маліны.
А гэта - смех, гульня, цікавыя сустрэчы
і новы погляд на вядомыя ўжо рэчы,
магчымасць маляваць, канструяваць
і, хай нетрадыцыйна, разважаць.
Ёсць спецыяльныя ўрокі – вітаміны:
Майстэрні, святы, паэтычныя гадзіны,
Экскурсіі, спаборніцтвы, урокі-успаміны.
Як прыйдзе вучань на такі ўрок,
То ўжо не думае ён пра званок.
Яшчэ я – трэнер,
Бо ў час урока
Не забываю здзейсніць лоўка
фізкультмінуткі хуткія імгненні
І працягнуць тым рук і ног цярпенне.
Даём вачам кароткі адпачынак,
сур’ёзным думкам робім перапынак.
Як дзеці кажуць – новае дыханне
З’яўляецца пасля такіх заданняў.
Яшчэ я – дырыжор, рука якога,
за рытмам паспяваючы, не ведае знямогі.
Мой клас – аркестр мой,
а план урока – ноты,
напісаныя шчыра, без ляноты.
І на памылку права я не маю,
Калі у музыку урок ператвараю.
У той мелодыі, павольнай часам, часам хуткай,
То ціхай дзесьці, то парою гучнай,
Зліць трэба ўмела столькі нот і столькі галасоў,
Каб вучань кожны сам быў задаволены сабой.
І будзе сціплай скрыпкі голас тут чуваць,
І слабыя званочкі дружна загучаць.
Кларнет з баянам згоду знойдзе.
Для кантрабаса мудрага дарэмна час не пройдзе.
Усе тут быццам свае ноты граюць,
Але ўсе разам адну музыку ствараюць.
А можа, я акцёр?
А клас – майго тэатра сцэна?
Павінна я табе сказаць, слухач,
Што дзеці – самы ўважлівы глядач
і наш падман заўважаць,
бы той Станіслаўскі.
Таму так важна нам сабе абраць
З магчымых ролей тую,
што дасць магчымасць не іграць,
а быць сабой.
Але якую?
Ёсць роля Мэры Попінс – яркая,
дэмакратычная, жывая.
Ёсць Каралева Снежная – занадта гордая, халодная і злая.
Ёсць роля курачкі-наседкі – тая
празмерна сваіх дзетак апякае.
Мальвіна – культурай і навукай дапякае.
Яшчэ мы ўспомнім Карабаса Барабаса:
Ўсе дзеці пад яго начальніцкім абцасам.
Ну, што слухач, сваю пазнаў ты ролю?
Пра гэта трэба нам задумацца парою.
Шукай, настаўнік, у вачах дзяцей
Сваё адлюстраванне ты часцей.
Стварай сябе, будуй,
бо ў цэнтры ты увагі.
Сорак вачэй, ці сто, ці дзвесце пяцьдзясят
Не сорак пяць хвілін – няспынна на цябе глядзяць.
Ці мо садоўнік я?
Не зблытайце з касільшчыкам газонаў.
Супраць яго нічога я не маю,
Але ж ён роўненька, усе травінкі
адна ў адну, па норме падразае.
Дзе ж тая дыферэнцыяцыя ?– пытаю.
Не, я – садоўнік,
Як той Скарына ў Каралеўскім батанічным садзе.
А клас мой – сад цудоўны, фарбаў поўны.
Тут вучань кожны – кветачка, травінка,
што свой характар, колер мае
і з часам дзіўнай, непаўторнай вырастае.
Нялёгкая садоўніка работа:
Патрэбныя тут мудрасць і ахвота.
Характар кожнай кветкі трэба развучыць,
Каб лепшыя умовы ёй стварыць.
Але ёсць і агульныя парады:
То – час, цярпенне, цеплыня,
штодзённы клопат, дабрыня.
Любоў у сэрцы, шчырасць у душы
Для вучняў-кветак так важны.
І веру я: любоў мая
ў іх сэрцах, несумненна, адгукнецца,
Урокаў маіх свет, як нейкі запавет,
у памяці заўсёды застанецца.
Заключэнне
Вось так – метафарай – мне хочацца сказаць парой,
Задумаўшыся аб прафесіі маёй.
Хаця…
за столькі год яна
даўно ўжо не прафесія мая,
а… колер мой,
мой рытм,
мой дзень і ноч,
мой сцяг,
мой свет,
мая паэзія і моц.
2007